• СІНТАКСІЧНАЯ ФОРМА АФАРЫСТЫЧНЫХ АДЗІНАК
Іваноў Я.Я.
УДК 81’367
• Я.Я. Іваноў
доктар філалагічных навук, прафесар,загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
У артыкуле разглядаецца сінтаксічная форма афарыстычных адзінак, якія проціпастаўляюцца ўсім іншым адзінкам сінтаксічнага ўзроўню мовы. Па сваёй сінтаксічнай форме афарызмы з’яўляюцца абстрактнымі сказамі. Такія сказы маюць спецыфічную сінтаксічную семантыку (яны змяшчаюць сцвярджэнні, якія характарызуюцца абагульнена-ўніверсальным зместам).Змест абстрактных сказаў адлюстроўваецца спецыфічнымі фармальнымі сродкамі (формамічасу дзеясловаў і формамі ліку назоўніка ў другасных значэннях пазачасавасці і ўсеагульнасці).