МАДЭРНІЗАЦЫЯ ЛЕКСІКІ П’ЕСЫ А. В. ВАМПІЛАВА “КАЧЫНАЕ ПАЛЯВАННЕ” Ў СПЕКТАКЛІ “ПАЛЯВАННЕ НА СЯБЕ”  

Ганчарэнка К. Д.


УДК 81’255.2: 82-2=161.1=161.3+ 811.161’373


 АВТОРЫ

    К. Д. Ганчарэнка

кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

АННОТАЦИЯ

У артыкуле разглядаюцца лексемы і выразы, з дапамогай якіх была мадэрнізавана п’еса А. В. Вампілава “Качынае паляванне” ў пастаноўцы “Паляванне на сябе” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прааналізаваны агучаныя дыялогі персанажаў на беларускай, рускай мовах і “трасянцы”. У першасным і вытворным тэкстах вылучаны супастаўляльныя рэплікі, дзе адзінкі нейтральнай і размоўнай лексікі заменены словамі і выразамі, што ўказваюць на сучасную рэальнасць. У тым ліку прааналізаваны лексемы (пераважна онімы), якія падкрэсліваюць перанос месца дзеяння ў Беларусь. Адзначаны адсылкі да культурна-гістарычных рэалій у двух тэкстах.


пдф   МАДЭРНІЗАЦЫЯ_ЛЕКСІКІ_ПЕСЫ_А._В._ВАМПІЛАВА_КАЧЫНАЕ_ПАЛЯВАННЕ_Ў_СПЕКТАКЛІ_ПАЛЯВАННЕ_НА_СЯБЕ.pdf