• ГРАШОВЫЯ ДАХОДЫ СТАХАНАЎЦАЎ БССР (1935–1941 ГГ.)
Субоцін А.А.
УДК 94(476)
• А.А. Субоцін
кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
У артыкуле раскрываецца пытанне грашовага стымулявання працоўнай дзейнасці стаха-наўцаў БССР у 1935–1941 гг. Аўтар адзначае, што ўласны бюджэт удзельнікаў стаханаўскагаруху фарміраваўся па сукупнасці з павышаных заробкаў, якія былі атрыманы па выніках удасканалення працы, а таксама з прэмій, датацый іграшовых дапамог ад дзяржавы і кіраўніцтва гаспадарчых адзінак. У выніку грашовыя даходы стаханаўцаў былі ў сярэднім больш у 2-3 разы, чым у радавых працоўных, што павінна было замацаваць сацыяльны статус перадавікоў як працоўнай эліты.